Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

4-3-2024 Рэдакцыя: Зьмены ў стварэньні каманды - і месца для сяброў

У гэтым месяцы мы працавалі над вялікімі зьменамі ў мэханіцы стварэньня новых каманд у Hattrick. Hattrick больш ня будзе адраджаць каманды, палягчаючы працу новым карыстальнікам, а таксама зьменіць працу ботыфікацыіі каманд.
У дадатак да гэтага і шэрагу меншых паляпшэньняў на сайце, мы хацелі б аб'явіць новую міжнародную лігу, якая пачнецца ў наступным сезоне: Ліга Дамарослых гульцоў Hattrick.
Прачытаць гэты артыкул

3-31-2024 Deportivo Mato Grande заваявалі тытул Masters!

У чацьвер у насычаным паядынку, Deportivo Mato Grande сустракаліся з Barack Osama у фінале Hattrick Masters. Гэта напружанае супрацьстаяньне азнаменавала першы фінал Masters для Каба-Вэрдэ і Перу.

Матч разгарэўся раньнім голам ажно на 4-й хвіліне, які вывеў Deportivo наперад. Але перуанцы жорстка адбіваліся, зраўняўшы лік на 28-й хвіліне. Да перапынку лік болей не зьмяніўся: 1 - 1, што стварыла глебу для захапляльнай другой паловы гульні.

Ва ўмовах эскаляцыі напружанасьці актывізаваўся Gaspar Olival забіўшы рашаючы гол на 52-й хвіліне. У канчатковым рахунку, Deportivo выйшлі трыумфатарамі, атрымаўшы перамогу зь лікам 2 - 1 і заваяваўшы трафей Hattrick Masters.

Мы віншуем Deportivo Mato Grande і іх мэнэджэра Praqol!

3-27-2024 Пераход на летні час

Нядзельнай раніцай цэнтральнаэўрапейскі час пяройдзе на летні графік. Гэта азначае, што ў 02:00 стрэлкі будуць пераведзены на гадзіну наперад, адпаведна, падзеі, якія павінны адбыцца паміж 02:00 і 03:00 адбудуцца як звычайна, але фармальна гэта будзе на гадзіну пазьней. Калі ласка, улічвайце гэты факт для трансфэраў, матчаў і г.д.

У Беларусі (а таксама ў некаторых іншых краінах) час не пераводзіцца, і розьніца паміж мясцовым і гульнявым (цэнтральнаэўрапейскім) часам скароціцца на 1 гадзіну.

3-5-2024 Рэдакцыя: Рэакцыі на форуме, рэкамэндаваныя пазыцыі і моладзь

У рэлізе гэтага месяца не плянуецца ніякіх рэвалюцый, але будзе шмат карысных абнаўленьняў для карыстальнікаў форуму, мэнэджэраў моладзевых каманд і падпісчыкаў Supporter. У нас таксама ёсьць новыя дынамічныя катэгорыі гульцоў, якія могуць дапамагчы карыстальнікам, асабліва новым, арганізаваць свае каманды і ў пошуку на рынку.
Прачытаць гэты артыкул

2-26-2024 Лёсаваньне Hattrick Masters

Hattrick Masters пачынаецца на наступным тыдні ў панядзелак. Лёсаваньне сёлетняга сэзону адбудзецца сёньня ў 17:00 па мінскім часе.
 
Server 082