Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

 

Футбольны мэнэджэр

Спартыўныя мэнэджэры - гэта тып гульняў, дзе Вы граеце ролю мэнэджэра спартовай каманды. Вы можаце быць футбольным мэнэджэрам, баскетбольным мэнэджэрам - даступна шмат відаў спорту, хоць футбол зьяўляецца найбольш папулярным.

Самы папулярны ў сьвеце онлайн-мэнэджэр

Самым папулярным футбольным онлайн-мэнэджэрам зьяўляецца Hattrick. Мы маем сотні тысяч актыўных карыстальнікаў.

У Hattrick вы дзейнічаеце як уладальнік і трэнэр вашай уласнай футбольнай каманды. Гэта азначае, што вы прымаеце рашэньні аб трэніроўцы, падборы гульцоў, куплі і продажы - і, вядома, тактычныя рашэньні да і падчас матчаў. Мэта - пабудаваць свой ​​клюб і каманду, перамагаць супернікаў, пераходзіць ў вышэйшыя лігі, спаборнічаючы зь іншымі камандамі, якія таксама кіруюцца людзьмі.

У Hattrick гуляць заўжды бясплатна

Hattrick - бясплатная гульня. Стварэньне й кіраваньне камандай не каштуе ні гроша, і мы ніколі ня просім аплату за гульнявыя перавагі. Аднак, існуе магчымасьць падпісацца на платную опцыю - Hattrick Supporter, якая дае вам дадатковыя сродкі аналізу, магчымасьць пэрсаналізаваць каманду і ўзаемадзейнічаць зь іншымі гульцамі.
 
Server 082